“Be Free"!
Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю “Be Free", што пройдзе ў Львове 9 і 10 жніўня. У фэсьце прымуць удзел 26 гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. Для гледачоў ўсе канцэрты будуць бясплатнымі. Для начлегу публікі ўлады Львова выдзяляюць месца пад намётавы гарадок.
Праграма фэсту складзеная на 90 адсоткаў, але ў яе яшчэ змогуць трапіць тры маладых беларускіх гурты – пераможцы адмысловага інтэрнэт-конкурса на старонцы www.euroradio.fm. З 9 па 30 ліпеня гурты могуць дасылаць свае кампазыцыі на інтэрнэт-галасаваньне, пасьля якога зь дзясяткі фіналістаў аргкамітэт конкурсу абярэ тройку найбольш дастойных выступоўцаў. А дзесяць фанаў добрай музыкі праз адмысловыя конкурсы атрымаюць бясплатную вандроўку на “Be Free”. Дарэчы, праз конкурс на фэст адбіраюцца не толькі беларускія выканаўцы: 10 жніўня ў Львове выступяць пераможцы конкурсу польскага фэсту Rocko-Go – гурт Metanoia з горада Жывец.
Львоў выбраны месцам фэсту невыпадкова: у гэты вядомы сваёй культурнай спадчынай і шматлікімі фэстывалямі горад штогод прыязджаюць турысты як з самой Украіны, так і з суседніх Беларусі і Польшчы, а таксама з іншых краін Эўропы. Публіцы з-за мяжы важна тое, што для вандроўкі ва Украіну не патрэбна віза, а дарога Мінск-Львоў па кішэні нават студэнту-бюджэтніку.
Праграма фэсту "Be Free" на 9-10 жніўня
Субота, 9 жніўня
ПАРК КУЛЬТУРЫ ІМ. БАГДАНА ХМЯЛЬНІЦКАГА
14.00 – 15.30 – Гурты-пераможцы конкурсу на euroradio.fm (BY)
15.30 – 16.10 – BN (BY)
16.10 – 16.50 – Partyzone (BY)
16.50 – 17.30 – Інкунабула (UA)
17.30 – 18.10 – Pomidor/OFF (BY)
18.10 – 18.40 – ROCKAWAY (PL)
18.40 – 19.20 – Znich (BY)
19.20 – 20.00 – žygimont Vaza (BY)
20.00 – 21.00 – Vladivostok (FR)
21.00 – 22.00 – Zet (BY)
22.00 – 24.00 – Haydamaky (UA) i Voo Voo (PL) – супольны канцэрт у межах projekt Lublin.
Нядзеля, 10 жніўня
ПЛОШЧА РЫНАК
12.00 – 12.30 – NHS (BY)
12.30 – 13.10 – P.L.A.N. (BY)
13.10 – 13.50 – Джамбібум (BY)
13.50 – 14.30 – Яр (BY)
14.30 – 15.30 – Стары Ольса (BY)
15.30 – 16.30 – WZ-Orkiestra (BY)
16.30 – 17.10 – LITVINTROLL (BY) + Паказальны выступ рыцарскіх клубаў (UA)
ПАРК КУЛЬТУРЫ ІМ. БАГДАНА ХМЯЛЬНІЦКАГА
16.00 – 16.40 – Xy4 (UA)
16.40 – 17.20 – IQ-48 (BY)
17.20 – 18.00 – Mauzer (BY)
18.00 – 18.40 – METANOIA (PL)
18.40 – 19.40 – Krama (BY)
19.40 – 20.40 – ULIS (BY)
20.40 – 21.40 – Neuro Dubel (BY)
21.40 – 22.40 – HABAKUK (PL)
22.40 – 23.40 – Тартак (UA)
Арганізатары фэсту – музычны лэйбл БМАgroup ("Беларуская музычная альтэрнатыва"), Еўрапейскае Радыё для Беларусі (www.euroradio.fm) і моладзевая ініцыятыва “СтудФармат” (www.studfarmat.org). Галоўным партнёрам з украінскага боку з’яўляецца Саюз Украінскай Моладзі. Фэст адбываецца пад патранатам гарадскіх уладаў горада Львова. Апроч таго, партнёрамі да фэсту далучыліся фэстывалі Rocko-Go (Польшча), Balticprogfest (Літва), сайт susvet.info, Маладзёжнае аб’яднаньне “ГРАНІТ” (Украіна). Інфармацыйную падтрымку фэсту аказваюць львоўскае Radio MAN, сайты music.fromby.net, nn.by, xlam.of.by, belmusic.org і іншыя.
Афіцыйная старонка фэсту www.festsvabody.org,
MySpace http://myspace.com/fest_svabody,
LiveJournal http://fest_svabody.livejournal.com ,
e-mail fest.svabody@gmail.com